ВЕРШ ДЗЯДУЛЮ

 Лявон
пан, 23/03/2020
Майму роднаму дзядулю Аляксандру Іванавічу Канановічу – Змагару за Беларускасьць, «ворагу народа», герою Францыі у 1-ую Усясьветную, ўганараванаму мэдалём баявой славы (па ступенях - вышэйшая ўзнагарода), катаванаму дэфэнзывай і зьмешчанаму у лягер сьмерці ў Картуз-Бярозе, сябру Барыса Кіта...Прысьвячаю гэты верш:

Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ

 Лявон
пан, 09/03/2020

Я думаў... і пераклаў з Украінскай мовы на Беларускую такі сьветлы верш Уладзімера Сасюры «Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ...».
Ваш паэт Лявон Цімохін з Маладэчна..

Люблю вясну, ды хто ж яе не любіць,
Калі жыцьцё цьвіце, як пышны сад.
І бы ў сьне, лістоў шапочуць губы
І кветкі шлюць салодкі арамат!

НЕ СПАЧНЁМ МЫ

 Лявон
суб, 07/03/2020

Мілыя мае сябры! Пераклаў свой студэнцкі гімн, які пранёс праз усё жыцьцё. Ён – асаблівы для Беларусаў майго пакаленьня – прарочы, мо таму і гучыць у душы. Падцягніце па-Беларуску... калі спадабаецца пераклад Вашага сябра Лявона Цімохіна з Маладэчна.
Дзякуй Вам за падтрымку!

Б'е непрытульны ў грудзі жаль,
Бо за новай сіняй дальлю – зноўку даль:
Не спачнём мы, бо дайдзём мы
І мы прыйдзем у лепшы час...
Па дарозе, па дарозе, засьпяваем
Хоць бы раз!


ДОЛЯ

 Лявон
аўт, 25/02/2020

Шаноўныя браты - ўкраінцы, толькі што пераклаў верш вашай любімай паэткі спадарыні Ліны Кастэнкі так, як я, беларус, яго адчуваў. Чы гарно? Ваш Лявон Цімохін з Маладэчна.

Прысьніўся мне варажбіцкі базар -
Пад небам у чыстым полі.
Для шчодрых людзей і карысьлівых скнараў
Прадаваліся розныя Долі.
Адны з іх былі царэўнаў не горш,
Другія бядней за Міньёнаў,
Нехта купляў сабе долю за грош,
А хтосьці плаціў і мільёны.


***

 Лявон
аўт, 25/02/2020


Я пішу.... Які за вокнамі маркотны дзень
Мой ціхі сон душы ў туман спавіты -
А сэрца сонейкам у вясну імкне,
Імкне да Бога шчыраю малітвай.
Пакрыта ценямі ўся далячынь дарог,
У прыцемках не бачу даляглядаў,
Пакрыў мой сум мяне смугой трывог -


Пашкадуй мяне маці

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

На зямельцы на сваёй ад слоў чужых
Голас мой даўно асип, як дождж імжыць,
- Пашкадуй жа мяне маці і заплач-
Бо над родным Словам каркае крумкач.
Пашкадуй мяне Матуля! Галасі!
Не прасі мяне вярнуцца! Не прасі!
Я выгнанец! Я чужынец! Родны Край-


Мар ружовых ілюзій

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Я перакладаю і думаю.... Украінскі паэт, а напісаў свой верш так па беларуску. Якія ж мы блізкія = БРАТЫ і СЁСТРЫ... Падывітэся самі!!!
Васіль Сыманенка.

Ёсьць у каханні і будні і сьвяты.
У каханні ёсьць радасьць і жаль;
Бо не можа жыццё захаваць нам
Мар ружовых ілюзій вуаль.


МАЯ МАЛІТВА

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Маім вучням школьным прысьвечана.

Магутны Божа! Даль Тваіх дарог,
Як сьветлым воблакам, пакрыта таямніцай Славы
І я, Твой грэшны сын, малю цябе каб змог:
Адданай Верай у Цябе-Цябе праславіць!
І хоць наўкола мора гора, бед і сьлёз-
Хаўрусяць здраднікі з нячыстай сілай-
Ды ў сэрцы у маім са мной ХРЫСТОС -