ІСУС

 Лявон Цімохін
аўт, 16/03/2021
ІСУС

Ты ідзеш па хвалях у бурным моры:
Дзе бяда і гора- Ты  ідзеш!
Дзе ласкава,ветла сьвецяць зоры
Божа любы,вечны-Ты ідзеш!
Ты ідзеш у Славе! Войска Славы
За Сабою моцнае  вядзеш!
Дзе б ні быў я,Божа, мудры, правы!
Да мяне з Любоўю Ты  ідзеш!
Гляну ў неба роднай Беларусі,
А над ей Сусвет без  дна і меж!
Памалюся: Госпадзе Ісусе-
Дзякуй Богу-Ты да нас ідзеш!!!

Тэмы