Гаспадынька

 Лявон Цімохін
аўт, 16/03/2021
Гаспадынька

Пад стронцыем Край мой каханы,
І стукае попел мне ў косьці,
Так ные у душы маёй рана:
Бо ў Краі у родным -я госця!
Сяджу не на покуце-служка!
Служу -для прыблуднага брата.
Не келіх ў руцэ маёй-кружка
Я служка браткам з пад Арбата!
Чужынцы у хаце рагочуць:
-Я падчэрыца,я папялушка!
Дадому зьбірацца не хочуць
-У руках маіх пляшка і кружка...