Мой сум

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Абуджэнне. А. Казкін

Мой сум, як дождж, вясноваю парою
Звініць аб шкло душы
Празрыстай, чыстаю слязою.
А слёзы з воч не йдуць.
Збіраюцца павольна
І ручайкамі ў душу цякуць.
Растане — стане возерам, душа,
У якім відаць каменьчыкі на дне,
Нямыя, немачка маўчаць...
А дождж iдзе, i сумна мне...
Ужо грозным сумам поўніцца душа,
Як ураган акрутным ветрам,
Што ў вірутным рэве хваль
Шпурляе караблі ў нетру.
І грымне гром! І слёзны гарызонт
Асвеціць Пярунова бліскавіца.
А дождж ідзе, і вочы слепіць сон,
А мо мой сумны дождж праз сон
Мне толькі сніцца?