ГІМН УКРАІНЫ
У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна
У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна
У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна
Да Дня Канстытуцыi. Надта па нашаму гучыць верш на МОВЕ Сястрычкі УКРАіНЫ.
Перакладаю.
П.Тычына. Гаі шумяць.
Гаі шумяць - я слухаю,
На воблакі мілуюся...
Сябры - БЕЛАРУСЫ! Для Вас пераклаў маю любімую Украінскую песьню на нашу родную мову ,Засьпяваем разам з Братамі -Украінцамі!!!.
Ой, у вішнёвым у саду....Я думаў... і пераклаў з Украінскай мовы на Беларускую такі сьветлы верш Уладзімера Сасюры «Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ...».
Ваш паэт Лявон Цімохін з Маладэчна..
Мілыя мае сябры! Пераклаў свой студэнцкі гімн, які пранёс праз усё жыцьцё. Ён – асаблівы для Беларусаў майго пакаленьня – прарочы, мо таму і гучыць у душы. Падцягніце па-Беларуску... калі спадабаецца пераклад Вашага сябра Лявона Цімохіна з Маладэчна.
Дзякуй Вам за падтрымку!
Б'е непрытульны ў грудзі жаль,
Бо за новай сіняй дальлю – зноўку даль:
Не спачнём мы, бо дайдзём мы
І мы прыйдзем у лепшы час...
Па дарозе, па дарозе, засьпяваем
Хоць бы раз!
Шаноўныя браты - ўкраінцы, толькі што пераклаў верш вашай любімай паэткі спадарыні Ліны Кастэнкі так, як я, беларус, яго адчуваў. Чы гарно? Ваш Лявон Цімохін з Маладэчна.
Прысьніўся мне варажбіцкі базар -
Пад небам у чыстым полі.
Для шчодрых людзей і карысьлівых скнараў
Прадаваліся розныя Долі.
Адны з іх былі царэўнаў не горш,
Другія бядней за Міньёнаў,
Нехта купляў сабе долю за грош,
А хтосьці плаціў і мільёны.
Я перакладаю і думаю.... Украінскі паэт, а напісаў свой верш так па беларуску. Якія ж мы блізкія = БРАТЫ і СЁСТРЫ... Падывітэся самі!!!
Васіль Сыманенка.
Ёсьць у каханні і будні і сьвяты.
У каханні ёсьць радасьць і жаль;
Бо не можа жыццё захаваць нам
Мар ружовых ілюзій вуаль.
Дарагія сябры!
Думаў ужо нічога не пісаць, але разважыў: як жа я без Вас, а вы без мяне?
.......і пераклаў сэнсава цудоуны верш славутай ўкраінскай паэтэсы Ліны Кастэнка, і пра мяне, і пра Вас. Мо каму спадабаецца?!
Вячэрняе сонца
Табе я, Сонца, дзякую за дзень
Пад вечар сонцу дзякую за стому
І за лясоў прасветлены Эдэм
За васількова-жытнія у полі звоны
За сонечны світанак і зеніт
пераклад верша Кацярыны Пералеснай.
Сьпявае жаваранак у небе;
Хрыстос Васкрос! Хрыстос васкрос!
У небе звон гудзе з сяла:
Хрыстос васкрос! Яму хвала!
У промнях сонечных блішчыць:
Хрыста патрэбна пахваліць!
Журчаць струменьчыкі з далін:
Хрыстос васкрос! Гасподні СЫН!