Курапаты. Пякельная шаша

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
1950. Асiрацелi. Калгас імя Сталіна. 1949 год

"Мне помста, я адплачу" - Бог
(Павед. Да рымлянаў)

Білі ветры ў дзверы,
Пяруны стралялі
І паганскай верай
Катаў акрылялі.
Аздаблялі мроі 
Колерам чырвоным:
Братняю крывею
На траве зяленай!
Зграя шаляніцаў 
Рвала з целаў сэрцы,
Каб злом наталіцца,
Каб у душу пацэліць...

Рвалі і стралялі!
Звычна, бы не людзі,
Праўду закапалі
Д`ябальскія суддзі!
Крыжная дарога,
Праведнае гора,
Ды няма ў Бога 
Заўтра і ўчора!
Ехаць няма сілы,
Цемра слепіць вочы,
Стрэч шашы магільнай – 
Ангел помсты крочыць!