Паэт

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
Паэт

Праз  ноч і сьлёзы і туман
Праз злы хлусьлівы  ураган
Ішоў паэт па злой дарозе,
Ішоў -глытаў нямыя сьлёзы ;
Не мог з дарогі той зьвярнуць !
Хоць боль сардэчны біў у грудзі
І ногі заплятала млоснасьць
Душа балела невыносна-
Паэта не любілі людзі
І ўжо не верылі яму:
За Праўду можна ж і ў  турму!
Хоць лязг кайданкаў сэрца нудзіў-
Ішоў Паэт па злой дарозе,
Па сьлізкім, мокрым галалёдзе:
Было так сорамна яму