Мой Божа!

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
Мой Божа!

Дарагія мае Сябры і Сябровачкі =Для ВАС -ад усяго сэрца мой чарговы верш, які прыйшоў...

Як часта у жыцці нам не стае
Падтрымкі, апраўдання і малітвы.
Мой Божа! Прыйдзе Царствіе Твае!
З Мячом Ты прыйдзш для Суда і Бітвы,
Ты прыйдзеш у Беларусь маю Сьвятлом:
Князь цемры і хлусьні здраньцьве,
Пад бліскавічны і нябесны Гром,
Адродзіш нашы сьветлыя надзеі!
Хай Воля, Ойча, збудзецца Твая:
Паўсюдна-у бязконцасьці сусвету,
Бо Сын Твой - Веры праведнай маяк
Прастае Беларусам шлях скрозь нетры!
І хлеб штодзённы, што даеш ты нам.
У руцэ сваёй я зморанай трымаю,
Хай хлус ілжэ, няхай усходні ураган-
Я Твой Бацькоўскі Дар благаслаўляю