Марылi

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Разаслала нам восень
Залатыя лісты,
Сядзем, Бога папросім
Мараў чыстых, святых!
У задуменні чароўным
Зноў рука на руцэ,
Хмарка ў месячнай поўні
Ў ноч плыве па рацэ.
Сэрцы рытмам шчымлівым
Скарачаюць наш час,
Ах, якія шчаслівыя
Сёння мары ў нас.