Дарэмна свістамі нагаеў...
Янка Купала
Кроплі дажджу на разгубленым твары,
Погляд нясмелы. Апошні вагон.
Глуха, балюча па сэрцу ўдарыў
Цягнік развітальным, асіплым гудком.
Вобразаў іхніх не страчу ніколі,
Летась, у Дзень Волі, буяла вясна,
Хлопец клёну студэнтаў ачольваў,
Дзяўчынка з ім побач "Пагоню" нясла!
Цьмяныя зоркі на сініх пагонах,
Шыльда плыве: Мінск - Варшава - Берлін.
Светлая постаць дзяўчынкі ў вагоне,
Юнак на пероне - застаўся адзін!
Кроплі дажджу на разгубленых тварах,
Цьмяныя цені, спрэс коўзкі перон,
Памяць даносіць глухія ўдары
Ботаў па целу... У ноч едзе вагон...