Давыдавы псальмы

 Лявон Цімохін
чцв, 28/06/2018

Тарас Шэўчэнка Давыдавы псальмы

Божа ратуй і судзі мяне
Па сваёй Волі!
Малю, Божа, барані 
Мяне ад нядолі.
На душу мне наляглі
Вырадкі чужыя,
Ня маюць Бога над сабой-
Як гадзюкі злыя!
Ды Бог мне памагае,
Ад чужынак заступае!
Бог мой Праўдаю сваёй
Ім іх зло вяртае.
Памалюся Богу я
Сэрцам праз аблокі:
Не я іх не пракляну
Ня злым маім вокам.