
Ты ідзеш па хвалях у бурным моры:
Дзе бяда і гора- Ты ідзеш!
Дзе ласкава,ветла сьвецяць зоры
Божа любы,вечны-Ты ідзеш!
Ты ідзеш у Славе! Войска Славы
За Сабою моцнае вядзеш!
Дзе б ні быў я,Божа, мудры, правы!
Да мяне з Любоўю Ты ідзеш!
Гляну ў неба роднай Беларусі,
А над ей Сусвет без дна і меж!
Памалюся: Госпадзе Ісусе-
Дзякуй Богу-Ты да нас ідзеш!!!