Купалле

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Памяцi Алiны Заянчкоўскай

Глыбокая лясная азярына
Глядзіцца бы ў люстэрка вербалоз.
Нясмелая вясковая дзяўчына
Зышла ў ваду, бы німфа з-пад нябёс.
На летнім золку так павольна днее,
Шчэ прыцемкі над цёмнаю вадой — 
Плыве ў хвалях белая лілея,
Так вабячы чароўнаю красой.