Шляхамі стаптанай Еўропы

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Мікалай Івашкевіч

Шляхамі Матухны-Еўропы,
Якой забыцца не змаглі
Беларусы па праўду топаюць,
Па прыклад для сваёй зямлі.
Пакінулі кірмаш дамовы,
Дзе, склікаўшы як бы славян, 
Іх родную зямлёй і мовай
Гандлюе стомлены iван.
А  дома - год мо 200? Болей!
Ў краіне прыхадні i хлусы...
Аб Роўнасці, Братэрствы, Волі
У Парыжы мрояць Беларусы.

Здымак Маргарыты Леановіч