Шарэе

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Пад Смаленскам. З архiва брата

Шарэе, і месяц
самотна ўсходзіць, 
Надзея не цешыць,
і роспач не шкодзіць,
І гора — за мора
ў вырай зляцела,
А сёння субота,
учора нядзеля.

А заўтра было
тое, што не бывала.
У горы сплыло
тое, што не прапала,
Сухімі слязамі
заплакалі вочы,
Мы самі не самі,
а дні — гэта ночы.