Цягнiк Вiльня-Менск

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Пад Вiльняй. З архiва брата

Зямля мая, мой край каханы, — 
Слязамі вышыты абрус...
Зямля, дзе сэрцам змардаваны
Ляжыць павешаны Кастусь.

Прэ час — цягнік праз перагоны
У сэрцы боль былых вякоў,
Гараць у бары далёкім клёны
Кастрамі спаленых сцягоў.
Лёг белым бінтам снег на сэрца,
Цыганскім сонцам стыне Усход.
На Беларусі ў паняверцы
Адвечна крыўджаны народ.

Плывуць бары, азёры, гоні,
Грукочуць колы ў сэрца мне,
Б'е капытамі услед "Пагоня" — 
Мчы хоць да зорак, не міне!