Хлопчык

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Учарашняе заўтра

Святло і цемра ў краіне ценяў,
Прамені славы ў шаблях бліскавіц…
Апошні дурань і апошні геній
Пытаюць Бога: "Быць альбо не быць?!"
У храме славы свечка воскам плача,
А кат пад маскай закруціў свой вус,


Несцерпела хлусні нутро юначае —
На плошчу выйшаў хлопчык-беларус.
Сабакі, каскі, бронетранспарцёры,
Бы катафалкі. Рэў і дым,— смурод.
Дзіця на сцэне, у лоджыях — акторы...
Такі тэатр, брат, і такі народ!