У сінім небе спакой

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

У сінім небе спакой ,
Пад зяленымі шатамі лесу
Паў бухматы туман,
На ігліцах іскрыцца раса.
Нам так добра з табой,
Таямнічую ціхую песню
Напявае для нас
Ручаінак жывая вада.
Мы ідзем напрасткі,
Наўздагон таямнічаму зданню
Амывае сляды нашы —
Росаў слязовая плынь...
Не пакінь жа ты нас
Веснавое чароўнае ранне!
Спеў сініцы здаля :
"Не пакінь, не пакінь, не пакінь!"