Так Бог прыходзiць

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Туманны ранак, мокры твар за шыбай,
Як бы з прасоння, чую голас смутны:
"Ратуй, браток, схавай у сваёй сялібе,
Чужынцы даганяюць — люд акрутны!"
Мальба ў вачах, знямелая усмешка, 
Здалёк звон зброі, чуцен голас злосны:
"В селе всех замочить! Зачистить местность!"
У сэрцы халадок і неяк млосна.
Але рашуча крочу за парог — 
Туман над рэчкай, сонца ўзыходзіць,
А пад вакном сляды ад босых ног,
Цвіком прабітых ног… 
Так Бог прыходзіць!