Сонечны вецер

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Сонечны вецер, то ціхі, то бурны,
Брыз задуменны, буян-ураган,
Чую цябе я скрозь неба пахмурнае,
У небе начным, скрозь слату і туман!
Зоркам спяваеш аб шчасці у Сусвеце,
У сэрцы ліецца таемны твой спеў.
Ззяннем паўночным неба разквеціў,
Душу разгайдаў мне і у Свет паляцеў.
Там у бязмежнай нябеснай прасторы
Будзеш ты лашчыць грывы каметаў,
Поўніць наш ветразь шчасьцем і горам,
Пець песьні Богу і душам паэтаў.