Смог

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Смог

Атрутны туман напаўзае з Усходу,
Так холадна ў Краі — аж дрэвы дрыжаць.
Вось гэтак і я, ад прыблуднай нягоды
Дрыжу, калачуся, ды толькі шукаць,
Выходжу ў поле мяцеліцы, ветру,
Брыду апантана — мяне не стрымаць,
Каб ветрам праветрыць сардэчныя нетры,
Каб лютаю сцюжай свой боль разагнаць.
Няхай вецер, холад і змрок – 
Не збочыць з дарогі свой крок!
Няхай цемразь, снег наўкругі – 
Не збочыць , не збіцца з нагі!
Хай спераду гіблая гаць – 
Не здрадзіць і не салгаць,
Не збіцца з дарогі ўбок,
Не зменшыць, не здробніць свой крок!