Слёзы

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Матуля ў райкоме чакае прыёму
Аж з самага ранку, з дарогі, здалёк.
За вокнамі вецер гамоніць, гамоніць,
Дождж слёзы па шыбах размазаў. Сынок!
Сынок не вярнуўся з вайсковае службы.
Прыслалі паперку: "Без вестак прапаў".
За вокнамі дождж, за вокнамі лужына,
Няма там вады, дзе сынок ваяваў.
Сухiя бураны, ды чорныя горы, 
Пясок, боль і смага, і ўзрывы гранат.
За вокнамі вецер гамоніць, гамоніць,
Матуля ў райкоме, сын споўніў загад.
Як ные ў сэрцы, смяртэльныя раны
Ў матчыным сэрцы не зажывуць!
Не вернецца сынку адзіны, каханы...
Вось рыпнулі дзверы: — Завуць?! 
Не завуць. Няпраўка ў райкоме — 
Абедаць ідуць.