Сенажаць

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Брат

Сенажаць мая над рэчкай,
Водар мяты, палыну —
Ну калі ж вады глыну
З рэчкі роднай хуткацечнай!
Ведаю, прайшлі часы,
Калі я прыветным ранкам,
Потны, змрэлы ад касы
Мыўся ў ёй травы вязанкай.
І прысеўшы на касе,
На жвіру ля срумяніцы
Назіраў ва ўсёй красе
Вечны, светлы бег крыніцы,
Помню маці кажа: "Сынку,
Рэчка так як час імчыцца,
І імгненні, як гадзіннік
Не прымусіш супыніцца".
Так і стала — стаў я сталым,
З галавою пасівелай,
Зведаў многа, жыў няўдала
Неяк і застаўся смелым,
Вольным, простым беларусам,
І насуперак спакусам,
Дзе б ні быў я — век імкну
У родную мне старану,
Мару болем я сардэчным:
Ну калі ж вады глыну
З рэчкі роднай срэбрацечнай!