Пякучы вецер

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Гальшаны. Святаслаў Палівода

Дзе ж вы Словы майго Краю?
Дзе ж вы вольнай праўды дзеці?
Мо ў сутоннях неабсяжных,
Заблукалі ў Сусвеце?
Мо, як птахі, — акрыялі
І віхураю мяцеліц
Знёс вас злы, прыблудны вецер
За край свету, у прадонне?
Можа сілаю варожай
Вас забралі разам з Краем
У палон чужых пакутаў —
Злосных мараў і імкненняў?
Можа вы параскiданы
Цёмнай сілай па абшарах...
І замерлі ў здранцвенні
Зграяй волатаў-каменняў!
Дзьме ў душу пякучы вецер,
Прэч ў цемру думкі гоніць,
Наўзамен шпурляе смецце
І іржне, як статак коней...
А мо словы з таго свету
На пажар у звоны звоняць...
Дзе ж вы, мудрыя! З палону
У Родны Край святлом ляціце
Асцярожна, пакрыёму
Напаіце нас з Крыніцы —
Збаўце люд ад сухавею!