1986. Поўнач у шпiталi

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Адзінокія сосны
За вакном на двары,
На бярозе бялёсай
Спяць-дрыжаць снегіры.
Сівер голле калыша,
Як далёка шчэ дзень!
Пад кустом, у зацішку
Мроіць лецейкам пень.
Цёмна-сіняя шэрань,
Цёмна-шэррая сінь...
Па над краем замерлым
Стыне Зорка-Палын.