Мой сэнс жыцця

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Лёс. С. Мезяны

Мой сэнс жыцця не змераеш адчаем,
Ні радасцю, ні смуткам, ні дарогай.
Вось, можа, толькі лёсам майго Краю
І за яго балючаю трывогай:
Памераеш і вынікам бясконцым
Пакутніцкай тугі ўсцешыш сэрца,
Што плача-б'ецца аб Святой старонцы
З дня нараджэння і да самой смерці.
Мой лёс даўно жыве ў маім народзе
З Святога дня, з дня нараджэння Свету.
Мой лёс — у беларускае пародзе!
І дзякуй Богу, што даў лёс мне гэты.