Ля сцежкі палявой

 Лявон Цімохін
пан, 25/06/2018
Ля сцежкі палявой - выява

Усцяж ля сцежкі палявой
Шэрым аксамітам хвалі
Сонца, воблакі, спакой,
Жаўруковы спеў у далях.
Вецер гойдае абшар,
Ціха шэпчуцца калоссі,
Чабаровы водар-жар
На ўзлеску... Прыйдзе восень,
Павуціннем паляціць
Над іржышчавым прасторам
Жытнім хвалям век не плыць:
Сёння, заўтра і на ўчора
Не змяняеш спакваля —
У нетру часу дні імчацца
Імчыць, уздрыгвае Зямля...
Нас не стане — паўтарацца:
Наўсцяж, ля сцежкі палявой
Шэрым аксамітам хвалі,
Сонца, воблакі, спакой,
Жаўруковы спеў у далях