О, Люты, Люты!

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

О, Люты, Люты! Снежныя завеі,
Акрайчык сонейка з-пад цёмных хмар,
І толькі памяць подыхам надзеі
Абудзіць повязь успамін і мар.
Абапал рэчкі — дрэвы, бы аблокі,
У белым вэлюме бярозак гонкіх гай,
Ціш! Толькі ля чаромхавай затокі,
З-пад гурбаў пра вясну пяе ручай.