Каго любiш?

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Генадзь Карпенка

"Каго любiш?" - "Люблю Беларусь!"
(пароль касiнёраў)

Гляджу на агонь:
Дровы ў печы палаюць.
У свеце віхура,
Сумёты растуць.
На сэрцы далонь,
Там гарыць, не згасае
Мой кволы праменьчык,
Які не задзьмуць,
Ні буры, ні штормы,
Ані ўраганы,
Яго не зальюць
Хмары нудным дажджом.
На сэрцы далонь,
Сімвал клятвы кахання.
Мне ссівелаю скронь
Ціха лашчыць агонь.