Габрэйскiя вочы

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Габрэйскія вочы… Скрозь слёзны туман -
Зымшэлыя сцены муроў Вавілона.
Скрозь смутак вякоў і праклён, і падман -
Габрэйскія твары рабоў і палонных.
Габрэйскія вочы… Скрып ціхі ярма,
Над Нілам, як подых, усхліп немаўляці, 
Як радасць і роспач, што ёсць і няма,
Як светач і ноч, як любоў і пракляцце.
З пясчынак-вякоў над Зямлёй Млечны Шлях,
І мерае крок ціхі шоргат скрыжаляў.
Усмешка і боль у прамяністых вачах,
Што ціха ў бездані даляў знікае.
І з Божых нябёс, з неабсяжных вышынь,
Скрозь зорны туман таямнічае ночы
Ўзіраюцца ў нас, аж да сэрца глыбінь,
Ахвярна святыя — габрэйскія вочы.