Вечар

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Чысты позні вечар
На зыходзе восень,
Шэрая гадзіна,
Светлы зорны Шлях.
Уздоўж дарогі сосны,
Мары аб сустрэчы,
А па-над дарогай
Зорны, вечны дах.
А над нашым Краем
Цішыня і неба,
Часу лёт нячутны — 
Таямніца сну,
Вольных думак повязь — 
У бессмяротнасць грэбля
Праз бяды акрутнасць,
Здраду і ману.
Чысты позні вечар,
Зорны шлях над намі,
Веліч Таямніцы,
Крокі нашых ног...
Ростані спаткання,
Мары аб сустрэчы!
Просім: "Хай спрыяе 
Нам у дарозе Бог!"