Балiць душа

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Дрэва вечнасцi. С. Палiвода

Ляцяць у даль гады, вякі,
Нябачна і незразумела.
Мо лёс у нас, браткі, такі:
Баліць душа, як і балела.
Аб тых, хто ў зямлі ляжыць
І хто жывы душой канае.
Канае, а душа баліць,
Ліецца кроў з душы жывая.
І точаць душы чарвякі —
Гады, імгненні і вякі.