Адкрыццё

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Адкрыццё - выява

"I угледзеў я неба расчыненае:
I вось конь белы, i Коннiк на iм
называны Верным i Праўдзiвым,
што па праўдзе судзiць i ваюе..."
Апостал Ян (Апакалiпсiс)

Гляджу на полымя кастра,
Пад белым попелам вуголле -
Бядой крывавай у нядолю
Мая Айчына паплыла...
Хрыстовай праўды касiнёры
Расейскiм сколаты штыком:
Над Краем, дзе патухлi зоры,
Не замаўкае Божы гром.

Касцёр палае, мкнуць у нябёсы
Да Бога iскры-пасланцы,
Сям-там шчэ ў лузе звоняць косы,
Мне ж у сэрца стукаюць ганцы -
Завуць мяне! Завуць у Пагоню!
Лунае полымя, як сцяг...
Гарцуе ў iскрах срэбны Коннiк.
Ён вечна дома. Мы - у гасцях...