Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ

 Лявон
пан, 09/03/2020
Разам Ды Назаўжды!

Люблю вясну, ды хто ж яе не любіць,
Калі жыцьцё цьвіце, як пышны сад.
І бы ў сьне, лістоў шапочуць губы
І кветкі шлюць салодкі арамат!

Люблю вясну, калі пляскочуць рэкі,
Калі галосіць шчасьцем салавей.
І заглядае сонца пад павейкі,
У ціш і сон задумлівых алей.

Люблю калі блукае месяц у травах
І хаткі беліць променем сваім,
Начное п'е цяпло з гаёў ласкавых,
А па лугах плыве туманаў дым.

Вясна ўбрала ў зелень веткі дуба
І ўжо курлычуць у небе жураўлі.
Люблю вясну! Ну хто ж яе не любіць
На гэтай роднай, радаснай Зямлі!!!

© Пераклаў Ваш паэт з Маладэчна Лявон Цімохін