ДОЛЯ

 Лявон
аўт, 25/02/2020
Скнар

Прысьніўся мне варажбіцкі базар -
Пад небам у чыстым полі.
Для шчодрых людзей і карысьлівых скнараў
Прадаваліся розныя Долі.
Адны з іх былі царэўнаў не горш,
Другія бядней за Міньёнаў,
Нехта купляў сабе долю за грош,
А хтосьці плаціў і мільёны.
Хтось шчасьцем сваім заплаціў -
Нехта плаціў сумленьнем,
А нехта і золатам залатым – 
А той дынарам сумнеўным.
Кожная доля тасуючы дні,
Да пакупцоў гарнулася.
Яны так усе набівалісь – зірні!
Толькі адна адвярнулася!
Глянуў я ў сумныя вочы яе,
Душа праглядала скрозь вочы...
Сказала:

– Ніяк ты ня возьмеш мяне,
такую ніхто не захоча!
– А можа ж вазьму!
– Да цябе хай дапне – сказала яна сувора.
- Жыцьцем ты заплаціш сваім за мяне,
і я прынясу табе гора.
- Ды хто ж ты такая, тваё як імя?
- Дык хто ж за такое шчэ плаціць!
- Паэзія гэта сястрычка мая,
а праўда Людзкая – мне маці!


Яе я прыняў быццам Божы Закон,
І дзіва вялікая сталася.
Мінула і ноч, і скончыўся сон – 
А Доля Паэту дасталася!

(c) Ліна Кастэнка

Пераклаў: © Лявон Цімохін з Маладэчна