***

 Лявон
аўт, 25/02/2020
Прысяга БЗВ. 08.09.92


Я пішу.... Які за вокнамі маркотны дзень
Мой ціхі сон душы ў туман спавіты -
А сэрца сонейкам у вясну імкне,
Імкне да Бога шчыраю малітвай.
Пакрыта ценямі ўся далячынь дарог,
У прыцемках не бачу даляглядаў,
Пакрыў мой сум мяне смугой трывог -
І нават сьветлы сон душы – мяне не радуе.
Прашу я, сонейка: Устань! Прыйдзі!
І асьвяці мой шлях скрозь шэрую няўпэўненасьць!
Мой БОЖА! Шлях народны нам знайдзі:
Шлях Дабрыні, Любові, Праўды, Вернасьці!

https://www.youtube.com/watch?v=GPxSk8Mzujo&feature=youtu.be

© Лявон Цімохін з Маладэчна