Курапаты. Пякельная шаша
"Мне помста, я адплачу" - Бог
(Павед. Да рымлянаў)
"Мне помста, я адплачу" - Бог
(Павед. Да рымлянаў)
Святло і цемра ў краіне ценяў,
Прамені славы ў шаблях бліскавіц…
Апошні дурань і апошні геній
Пытаюць Бога: "Быць альбо не быць?!"
У храме славы свечка воскам плача,
А кат пад маскай закруціў свой вус,
Атрутны туман напаўзае з Усходу,
Так холадна ў Краі — аж дрэвы дрыжаць.
Вось гэтак і я, ад прыблуднай нягоды
Дрыжу, калачуся, ды толькі шукаць,
Выходжу ў поле мяцеліцы, ветру,
Брыду апантана — мяне не стрымаць,
Каб ветрам праветрыць сардэчныя нетры,
Зямля мая, мой край каханы, —
Слязамі вышыты абрус...
Зямля, дзе сэрцам змардаваны
Ляжыць павешаны Кастусь.
Прэ час — цягнік праз перагоны
У сэрцы боль былых вякоў,
Гараць у бары далёкім клёны
Кастрамі спаленых сцягоў.
Прысвячаю маей маці
Ганне Канановіч – Цімохінай
Не светлы дожджык, не туман:
Над Воршай навальніца сніцца:
У хмарах — лахманах буранных
Паўзуць з Усходу чужаніцы.
Рвуць рвань маланкі — пяруны,
Страляюць у дахі саламяныя,
І бухаюць у Крамлі ў званы
Цары крывавыя Іваны.
Шарэе, і месяц
самотна ўсходзіць,
Надзея не цешыць,
і роспач не шкодзіць,
І гора — за мора
ў вырай зляцела,
А сёння субота,
учора нядзеля.
Цiха, ласкава шапоча ля дому
Лiсцямi клён мне аб нечым знаёмым.
Вецер спявае ў збожжавым полi,
Сумнае рэха пяе ў наваколлi,
Плача вярба ля рачулкi, над вiрам,
Жоравы плачуць-спяшаюцца ў вырай:
Сэрца маё захлынаецца болем,
Холадна сёння, і вецер
Круціць віхры ў наваколлі,
Хмары, і сонца не свеціць –
Сэрца сціскаецца болем.
Колькі мы гора спазналі,
Колькі нягод і адчаю!
Ветра цыганскага хвалі
Мора бяды разгайдалі.
Па-над знявераным людам