Успаміны

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
успаміны

Далёкія часы-чужыя успаміны,
Прывіднасьць небакраю і дарог
І толькі добры БОГ кладзе у дамавіну
Наш страх трывог і злых перасьцярог

А месяц у вакно глядзіць скрозь бездань ночы,
Ляціць кажан у ноч-з савою заадно
Пад музыку зарніц -там таньчаць і прарочаць
Усім нам марны лёс-расейскае ярмо!

Я вокны адчыню; Хай прыйдзе ў дом надзея,
Бо я тут не адзін і Зорны Карагод
Халодных душаў стогн няхай сьвятлом развее,
Растопіць у грудзях халодны,слізкі лёд!