Псальм 137

 Лявон Цімохін
пят, 29/06/2018

ПСАЛЬМ 137(ЕРУШАЛАІМ) па Беларуску

Там-каля рэк Вавілонскіх
Дзе мы сядзелі і  плакалі,
Прыхадні з нас насміхаліся:
Што ж вы сядзіце і плачыце !
Што ж вы не пяеце  не скачыце?
А-аа
Там каля рэк Вавілонскіх
Жыву я адзінаю памяццю-
Хай захлынуся,Аслепну !
Калі пазабуду калі -небудзь:
Каменні у жудасным полымі ,
Руіны з 
каменняў Тваіх.......
Ерушалаім-сэрца маё!
Што я спяю здалёку  Табе?
Што  я убачу здалёку праз дым
Вачамі поўнымі слёз!
Ерушалаім -сэрца маё,
Навошта жыць цяпер без Цябе,
На што глядзець праз дым і вагонь
Вачамі поўнымі сьлёз !?