Пасха

 Лявон Цімохін
пят, 10/05/2019
Пасха

пераклад верша Кацярыны Пералеснай.

Сьпявае жаваранак у небе;
Хрыстос Васкрос! Хрыстос васкрос!
У небе звон гудзе з сяла:
Хрыстос васкрос! Яму хвала!
У промнях сонечных блішчыць: 
Хрыста патрэбна пахваліць!
Журчаць струменьчыкі з далін:
Хрыстос васкрос! Гасподні СЫН!
І скачуць дзеці у вянках:
Хрыстос васкрос на НЕБЯСАХ!!!
І ўся Зямля, як той вянок: 
З траяндай брацік-васілёк!
У сэрцы радасьць - аж праз край
Ускрэслі рэчкі, поле, гай!
Лунае песьня да НЯБЁС:
Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!!!