Намалюю сябе я з свячою

 Лявон Цімохін
чцв, 28/06/2018
Свеча

Анатоль Кычынскі

Намалюю сябе я з свячою
Пакуль сонца на небе няма,
Бо душу і зямлю крые цьма
Чарнатою акрутнай сваёю.
Хоць самому сабе прысвячу!
Хоць сябе абнадзею і можа
Гэта дзея і мне дапаможа-
Запаліць на паперы свячу.
І чым болей гарэць ёй у ночы-
У відушчых расплюшчацца вочы,
І хутчэй ва усіх цёмных людзей:
Слепата, бы знявера у Бога,
Праміне! І заззяе дарога,
Что вяде цераз пекла мяне.