Над Беларуссю дождж і хмары

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Над Беларуссю дождж і хмары. 
У позні дождж — нязвыклы сум.
Я сэрца слухаю ўдары,
Пад ціхі спеў таемных дум.
Спатканні, страты і надзеі
Ў вечны адплываюць шлях,
Як хмары, што на ветры спеюць
I ападаюць на вачах.
Слязою чыстай, светлай кропляй
Радзіме — маці мыюць твар,
Такой мне роднай, мілай, цёплай...
Я сэрца слухаю ўдары.
Ў з'явах даўніх светлых дум
Плывуць няздзейсненыя мары. 
Пад ціхі і ласкавы сум,
Я сэрца слухаю ўдары...