Лясная сцяжынка

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019
Лясная сцяжынка, рачулка

Лясная сцяжынка, рачулка,
Туманам спавіты абшар,
Сэрца застукала гулка
На сцежцы надзеяў і мараў!
А за туманам дарогі -
Нязнаных у дзяцінстве краін.
Добра свет створаны Богам,
Ды падгінаюцца ногі -
Ужо родных няма, я адзін.