Любоў мая шчырая...

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Зямелька мая! Беларусская, мілая, 
Зямелька мая, край азёр і лясоў.
Каб шчасце шукаў, то да самай магілы
Яго б без цябе б я ніяк не знайшоў.

Зямелька мая! Пералескі, узгоркі,
Зямелька мая! Сярод лесу палі 
І пах палыну асалодаю горкаю,
Што раны душы памагае гаіць.

Зямелька мая беларуская мілая,
Жывічныя слёзы сасновай кары,
І слёзы бяроз над паўстанскай магілаю,
Курганы-пагосты ў цёмным бары.
Зямелька мая, гарады і пасёлкі,
У вёсачках, сёлах садовы разліў,
Зямелька мая, ты іскрышся вясёлкай,
Жывою вадой для палеткаў і ніў.

Зямелька мая беларуская, родная,
Край мужных і добрых братоў і сяброў.
Такога, як ты нарадзіла, народа
Я дзе ні шукаў і нідзе не знайшоў.

Зямелька мая! Ты любоў мая шчырая.
Радзіма мая! Беларускі мой край,
Любіць цябе буду да самай магілы я,
Як сын шанаваць, толькі ты расцвітай!