Сьнягі,сьнягі...
Імглістыя прасторы.
Сьнягі ляглі надоўга,
Да вясны!
Скрозь попел шэрані
Блішчаць у небе зоры,
Здалёку з вокнаў хат
Блішчаць вагні.
У небе ясна-поўня,
У лесе-цені,
У полі белы саван,
Як вясельны шоўк...
Хоць укрыжуй сябе:
Нішто не зменіш !
Пад цэзій гамма-музыку
Самотна вые воўк...