Гэта боль нашай здрады

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Брагін - Хвойнікі - Нароўля

Насьцярожаны сосны,
Боль зьнямелай самоты,
Вецер лютыя ноты
Па Палессі разносіць,
Часам воўкам ён вые,
То савою галосіць,
Сярод белых, здраньцьвелых,
Насьцярожаных соснаў.
Поўня сцюжай палае,
Над імглістай прасторай,
А ў нашым у Краі
Занямелае гора,
Спрэс пазёмкавы шоргат,
Ля пакінутых хатаў,
Не адрынутых Богам,
І людзмі не праклятых...