Яшчэ не вечар

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Брат

Яшчэ не вечар, ціхі вецер,
Над вогнішчам дымок дрымотны.
Я змок пад дожджыкам — дарэчы 
Цяпло кастра і адзіноты...
І лесу сумнае пяшчоты.