Ідзем няўрымсліва па гэтым белым свеце,
Імкнем у няведама якую даль,
Нам не адным у дарозе сонца свеціць
І не адным нам у небе зорны баль.
Нам не адным у лясах спявае вецер,
Нам не адным цуд красак у лугах,
Нам не адным па васільковым леце
Так сніцца чабаровы пах.