У прочкi

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Ацалела сасна на пагорку,
Паламаў усіх сябровак буран.
Спадкаеміца светлага бору
Сіратой засталася яна.
Пахілілася ў горы да долу
Пад вятрамі сагнула свой стан.
Лыка воўчае бор той ачоліла,
Кустаўё, бадзякі, дурнап'ян
Звар'яцеў у бураломах вятрыска
Спарахнелай трухою трасе,
Дзяцел у дзюбе з сасонкі той шышку
Бы калыску за рэчку нясе.