Туманны вечар

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Туманны вечар 
Імгла ў вакне,
Як недарэчы 
Сумна мне.
На сцюжы лужыны
Дрыжаць,
Зусім прастуджана
Крычаць
Гракі пралётныя
Каля ракі:
Паспелі ўсё-такі
На саракі!
У шэрым мроіве 
Агні дрыжаць,
Занепакоена
Гракі крычаць...
Хоць сёння вербніца
І сёння дождж,
У цяпло не верыцца,
Ды ўсёж, ды ўсёж...